Пад кіраўніцтвам старшай выкладчыцы кафедры агульнай і дашкольнай педагогікі і загадчыцы студэнцкай навукова-даследчай лабараторыі «IT-дзяцінства» Лемяш Елены Уладзіміраўны адбыліся майстар-класы Мататалаб. На іх студэнты лабараторыі «IT-дзяцінства» вучылі маленькіх наведвальнікаў выставы праграмаваць робатаў Мататалаб РобоТоп.
Спачатку, дзеці распрацоўвалі паслядоўнасць руху робата па ігравому полю. А пасля праграмавалі робата кнопкамі, якія усталяваныя на ім, на прыклад, націскалі кнопку "рухацца уперад адну клетку", затым кнопку "павярнуць налева" і т.п. Робат пачынаў выконваць праграму, рухаясь па тэматычнаму полю на стале. Юныя праграмісты лёгка разумелі логіку дзеянняў робата і вучыліся элементарнаму праграмаванню разам з Мататалаб! Адначасова яны пазнавалі асаблівасці эксплуатацыі робатаў і трэніравалі свае навыкі абстрактнага мыслення і запамінання, каб робат рухаўся па полю ў верным кірунку.